Зоркi на небе ў ночы
Мы памiж соснамi крочым
Погляд дзявочы, погляд дзявочы
Просты i дарагi
Погляд дзявочы, погляд дзявочы
Просты i дарагi
Месяц спынiўся нарэшце
Чуеш застыла паветра
Ноч будзе светлай, ноч будзе светлай
Як пачуццё маё
Ноч будзе светлай, ноч будзе светлай
Як пачуццё маё
Глянь ранiцой на поляну
Першы прамень ужо глянуў
Надта ўжо рана, надта ўжо рана
Рана ўзыйшла зара
Надта ўжо рана, надта ўжо рана
Рана ўзыйшла зара
Не памылiўся ў табе я
Доўга маўчаўшы павер мне
Толькi ў цябе я, толькi ў цябе я
Так закахацца мог
Толькi ў цябе я, толькi ў цябе я
Так закахацца мог