Там, дзе наша сцежка цераз поле
Уся духмянай выслана травой
Толькі спевы птушак у наваколлі
Там, дзе, мілы, мілаваліся з табой
Засталася толькі ва ўспамінах
Асалода тая ды ў снах
Любы мой, усе, што ты пакінуў
Толькі попел, толькі горэч на вуснах
Засталася, нібы ў полі хваіна
Я б узнялася, толькі крылаў больш няма
Засталася, як за тынам та вярба
Засталіся толькі боль ды журба
Колькі ж я начэй цябе чакала?
Колькі дней шукала ды звала?
Але больш ні разу не спаткала
То каханне за якім жыццё жыла
Засталася, нібы ў полі хваіна
Я б узнялася, толькі крылаў больш няма
Засталася, як за тынам та вярба
Засталіся толькі боль ды журба
Я чакала ды звала
Не спаткала, пражыла
Засталася, нібы ў полі хваіна
Я б узнялася, толькі крылаў больш няма
Засталася, як за тынам та вярба
Засталіся толькі боль ды журба
Засталіся толькі боль ды журба