1.
Ці дождж ідзе, ці снегу гурбы
Надвор'е хай на розны густ
А пах духмяны смака бульбы
Учуе носам беларус
Прыпеў:
Эх, бульба, бульбачка
расці, галубачка,
Ты каралева ўсёй ядзе
Яшчэ пад шкварачку, ды зрэдку чарачку
І беларус не прападзе
(2 разы)
2.
Ен да гасцей заўжды ласкавы
Сярод сяброў і жыць лягчэй
Згатуе рознай, смачнай стравы
Наварыць бульбы, напячэ
Прыпеў: ==== (2 разы)
3.
А пасля бульбачкі з капусткай
І ногі самі ў пляс ідуць
Агністай полькай беларускай
Усіх закружаць, завядуць
Прыпеў=====