Словы А.Лягчылава, музыка А.Моўчана
1. Наша мова як песня дубровы,
Як крынічны ігрысты ручай,
Як матуліна ціхае слова,
І пяшчота, і боль, і адчай.
Прыпеў: У высокім небе
Птушкі-журавы;
Ля радзімай хаты
Шчасця астравы.
Пах палыну горкі,
Вецер, разгані.
Маладая зорка
Свеціць ў вышыні.
2. Нашых песень нягучныя словы
І прыходзяць яны нездалёк...
Не падзеліш Айчыну і мову:
Ты без іх, што апаўшы лісток.
Прыпеў.
Проігрыш.
Прыпеў.