ПАХ ЧАБАРОВЫ (на беларускай мове)
Музыкa Улaдзімірa Буднікa, Вeрш Кaстуся Кірэeнкі (1954)
1
Не прыдумаю сама, што са мной здарылася
З працы сёння йшла дамоў І з дарогі збілася.
Мне б ісці каля ракі, Я ж пайшла дубровай,
Галаву маю кружыў Пах чабаровы.
Прыпеу:
Я ішла ўсё ды ішла, Аж пакуль стамiлася.
І не ведаю сама, Як з Ігнасем стрэлася.
А Ігнась жа — ён са мной Ды такі суровы...
Не кружы ты галавы, Пах чабаровы!
2
Хлопец глянуў на мяне — Я аж здрыганулася.
Але што са мной? Чаму Да яго схінулася?
І чаму так мілы мне Прывітання словы?
Кружыць, кружыць галаву Пах чабаровы!..
Прыпеу.
( пройгрыш )
3.
Што скажу матулі я, Як часінай позняю
Я з’яўлюся перад ёй, Ласкавай і грознаю?
Што скажу, схаваю як Водар той дубровы?
Я ж у хату прынясла Пах чабаровы...