Мне не забыцца песні той даўняе вясны:
-На Мурамскай дарожцы стаялі тры сасны...
Цяпер магу прызнацца, тады пачаў кахаць,
Цабе з ніякой кветкай не мог я параўнаць.
Александрына! Цяпер прыйшла зіма...
Александрына! Шукаю я - няма!
Александрына! І з песняй ты цвіла...
Александрына! Якою ты была!
Сказаць, што васілёчак, дык фарба ў ім адна,
Сказаць, што ты лілея, - сцюдзёная ж яна.
Сказаць, што ты званочак... Ды ўсіх жа мала іх!..
Такою ты здалася ў семнаццаць год маіх.
Александрына! Цяпер прыйшла зіма...
Александрына! Шукаю я - няма!
Александрына! І з песняй ты цвіла...
Александрына! Якою ты была!
Александрына! Цяпер прыйшла зіма...
Александрына! Шукаю я - няма!
Александрына! І з песняй ты цвіла...
Александрына! Якою ты была!