Мне не забыцца песні той даўняе вясны:
«На мурамскай дарожцы стаялі тры сасны».
Цяпер магу прызнацца — тады пачаў кахаць,
Цябе з ніякай кветкай не мог я параўнаць.
Александрына, цяпер прыйшла зіма.
Александрына, шукаю я — няма…
Александрына, і з песьняй ты цьвіла.
Александрына, якою ты была?
Сказаць, што васілёчак, — дык фарба ў ім адна,
Сказаць, што ты лілея, — сьцюдзёная ж яна.
Сказаць, што ты званочак, — ды ўсіх жа мала іх,
Такою ты здалася ў семнаццаць год маіх.
Александрына, цяпер прыйшла зіма.
Александрына, шукаю я — няма…
Александрына, і з песьняй ты цьвіла.
Александрына, якою ты была?