Зачарованая
(И.Лученок - Г.Буравкин)
Патухаюць, цямнеюць высі
Зоркі успыхваюць над сінявой.
Да пляча майго прытуліся
Залатою сваёй галавой.
Чуеш веце і уеш вечар,
Чуеш ціха шапоча сад.
На твае худзенькія плечы,
Асыпае ноч зорапад.
Припев:
Гэта я цябе вечарую,
Туманамі цябе я чарую.
Васількоў шапатліваю моваю,
Зачароўваю, зачароўваю.
Закалыхваю я цябе.
I ад рук няўмелых,нясмелых,
Не схаваешся ты нідзе.
Поўня белая, яблыкам спелым,
На далоні твае ўпадзе.
Ты шапнеш мне адчайныя словы,
Што шаптаў табе ўчора я.
Вечаровая, зачарованая,
Закалыханая мая.
Припев:
Гэта я цябе вечарую,
Туманамі цябе я чарую.
Васількоў шапатліваю моваю,
Зачароўваю, зачароўваю.
Закалыхваю я цябе.