1. След згубіла твой каля веснічак,
Змрок абняў мяне крылом -
Свеціш ты другой, нібы месячык,
Дорыш ёй свяё святло.
ПРЫПЕЎ: Ой, месячык, адзіны мой,
Святло, ды без цяпла,
А быў жа час, калі з табой
Я вішанькай цвіла.
2. Не магу заснуць аж да раніцы –
Страшыць цёмнае акно,
А душа ў начы ўсё пытаецца:
-Ці мілога не відно?
3. Запалі святло ты ў маім акне,
Абагрэй душу маю.
Прашапчы ты мне, бы ў дзівосным сне:
-Вішанька, цябе люблю!