1. Ляцеў воран маладзенькі цераз зялён сад.
А ў тым садзе размаўлялі дзеўка і казак.
2. Ці не выйдзеш, дзяўчыненька, замуж за мяне?
Я прыеду са сватамі заўтра да цябе.
3. Адказала дзяўчыненька таму казаку:
Ёсць у мяне каханечку,верна я яму.
4. Зайшло сонца за ваконца, за цёмны лясок,
Выйдзі, выйдзі, каханечку,ка мне на часок.
5. Зайшло сонца за ваконца, за зялёны сад,
А ў тым садзе размаўлялі дзеўка і казак.