1. Дзінь-дзінь-дзінь пад дугой распісною
Залатыя званочкі звіняць,
Дзінь-дзінь-дзінь, малады з маладою
На развіхраных конях ляцяць.
Дзінь-дзінь-дзінь, дзінь-дзінь-дзінь, і над полем,
Дзінь-дзінь-дзінь, і над борам звініць
Як наказ маладым жыць няўтольна
І каханнем праз век даражыць.
ПРЫПЕЎ: Звіняць званочкі залатыя,
Як ручаёчкі веснавыя,
Звон дзівосны ільецца
На ўвесь свет.
2. Дзінь-дзінь-дзінь, дзінь-дзінь-дзінь звон раздольны
Акрыляе напеў маладых.
Дай ім, божа, ніколі-ніколі
Не забыць родных песень сваіх.
Дзінь-дзінь-дзінь, дзінь-дзінь-дзінь, звон іскрыцца,
Праз туман маладых не відаць.
Дай ім, божа, з дарогі не збіцца
І ад сонечных мар не адстаць.