1. Каля плоту крапівачка
Ўсё куслівая,
А ў мяне свякровачка
Ўсё журлівая.
2. Ой, журыла як дзень, як ноч,
Прэч праганяла,
Яна мяне маладую
З свету зжывала.
3. Ой, пайду я, маладая,
Ў поле роўнае,
Ой, стану я, маладая,
Хоць рабіначкай.
4. Ішлі хлопцы, два малойцы
З Украіначкі,
Ўбачылі рабіначку
За крынічкаю.
5. Сталі яны на дарожцы,
Пахіліліся,
А прыйшоўшы да хатачкі,
Пахваліліся.
6. А мая ж ты матулечка,
Я ўвесь свет прайшоў,
Нідзе такой рабіначкі
Жаркай не знайшоў.