1. Сонца ўсходзіць, дорыць радасць дню,
Птушкам голас, небу - цішыню.
Зорны жнівень, шчодрае жніво,
Ніва залатая, лета, хараство.
Выйду ў поле - звоняць каласы,
Родных ніў жывыя галасы.
І плывуць высока дзіўнаю красой
Песні велічальна над маёй зямлёй.
ПРЫПЕЎ: Хлеб ды соль, хлеб ды соль, вышыты абрус,
Хлеб ды соль, хлеб ды соль, маці Беларусь.
Хлеб ды соль, хлеб ды соль мы падносім вам,
Хлеб ды соль, наш паклон дарагім гасцям.
2. Кружыцца жыцця вадаварот,
Дні бягуць, бясконцы іх палёт.
А над пожняй скошаных палёў
Развітальным клінам вырай жураўлёў.
Булка хлеба - сонца на руках,
Шчасце, радасць і любоў ў вачах.
Спелы зорны жнівень, шчодрае жніво,
Ніва залатая, лета, хараство.