(Муз. В.Сажина – Сл. В.Шнипа)
1
Лёгкі снег з нябёс злятае
Нібы снежань адцвітае
Снег лятае над зямлёй
Надо мною і табой
Прыпеу:
Поунач набліжаецца
Месяц усміхаецца
Кожнаму жадаецца
З радасцю спатканне
Каб душы было святлей
Каб дабро было у людзей
Каб было каханне
2
Зоркі быццам бы маністы
А на шыбах лёд іскрысты
Залатое канфеці
З ветрам музыкі ляці
3
Гэты вечар мы чакалі
Добрым словам сустракалі
І усё збудзецца у нас
У святочны гэты час