1.
У панядзелак ка мне ў сваты
Прыйшоў Янка небагаты
Ні кашулі, ні штаноў,
Ідзі, хлапчына, ты дамоў!
Прыпеў 2р:
Што ж ты дзеўка робіш, ты ж усіх разгоніш,
Адна застанешся, тады пасмяешся
2.
У ва ўторак Мікіта
Прынёс у торбачцы ката
За Мікіту не пайду
Можа лепшага знайду
Прыпеў
3.
Былі сваты ў сярэду -
Завітаў Міхась к абеду
Жаніх з яго не благі,
Але ж ён зусім глухі
Прыпеў
4.
У чацьверг казаў мне Юзя
Ёсць і свінні, ёсць і гусі
Куры, качкі і цяляты
Але ж хлопец ты багаты
Прыпеў
5.
А ў пятніцу раніцою
Я хадзіла за вадою
Пераняў мяне Яўхім
Але ж лысы ён зусім
Прыпеў 2р
6.
А ў суботу ля варот
Сустракаў мяне Фядот
Памагаў сушыць мне сена
Але ж ён мне па калена
7.
А ў нядзелю вечарком
Сеў на лавачку Пахом
Гаварыў мне пра любоў
Але ён жа без зубоў
8.
Днём і ноччу ля вакна
Я сяджу зусім адна
Міма хлопцы ўсе ідуць
Мяне замуж не бяруць
Прыпеў 3р