Куточак Беларусі, маленькая Радзіма,
Дзе з самага дзяцінства ўсё міла сэрцу так.
Схіліушыся, рабіна абудзіць успаміны
З вярбой, што ля каліткі, пад родны кліча дах.
У зямлі бацькоускай гэтай я чэрпаю вытокі
Святой вадой крынічнай, што сілы надае.
Бліжэй быць немагчыма, бо тут мая Радзіма.
Яна жыццё дала мне, каб жыць дзеля яе.
На ўскай палёў духмяных, у вёсцы невялічкай
Душа адпачывае ў водары садоў.
Калі ідзеш па сцежцы да дзедавай крынічкі
У нізіначку, да рэчкі, з высокіх берагоў…
У зямлі бацькоускай гэтай я чэрпаю вытокі
Святой вадой крынічнай, што сілы надае.
Бліжэй быць немагчыма, бо тут мая Радзіма.
Яна жыццё дала мне, каб жыць дзеля яе.
Каб ты заўжды квітнела, я ўсё зрабіці мушу –
Каб прыгажосці гэтай дзівіўся цэлы свет!
З павагай, ды пяшчотай, што захлынаюсь душу
Я ў сэрцы назаўсёды твой захаваю след.