Каліна-каліна, я дзяўчына ладная,
Не паказваю віду,
Куды ўвечары іду.
А іду я, а іду
Рваць ў поле лебяду,
А за мной да лебяды ваявода малады.
Прыпеў:
Каліна-каліна, вось такая навіна,
Што мягчэй няма нідзе,
Як ляжаць на лебядзе.
Каліна-каліна, выйдзе месяц з тумана
Паглядзець як мы ляжым
З ваяводам маладым.
Хоць баюся я бацькоў, не спяшаюся дамоў
Будуць лаяць, будуць біць,
А мне хочацца любіць.
А мне хочацца кахаць,
Ваяводу цалаваць,
Ваяводу мілаваць,
Покуль пеўні закрычаць.
Прыпеў.