1. Сонейка на небе грэе –прыпякае,
Салавейка ў полі весела спявае.
А я ў лясочку ляжу пад дубочкам,
Жонка мяне лае, дамоў не пускае.
2. – Я ж нібы та пчолка, дзянёк не прысяду,
Усюды я паспею, усё зраблю да ладу.
Ты ж, гультай, на печы грэеш сабе плечы,
А калі паклічу, - усё варон ты лічыш.
3. - А я ж табе, жонка, ды памог паснедаць,
У талерках пуста, ці ж табе не ведаць.
З’еў я сала пудзік, аж вырваўся гузік,
Пакуль еў, - змарыўся і спаць паваліўся.
4. – Ой, ты мой міленькі, ад такой падмогі
Толькі засталося працягнуць мне ногі.
Без мяне, ці чуеш, хутка засумуеш,
Што ж рабіць ты станеш, як мяне не стане.
5. – А я цябе, мілка, тады пахаваю,
І, напэўна, з тыдзень трошкі паўздыхаю.
Апасля знайду я сабе маладую,
Каб мяне кахала, смачна частавала.