А на вуліцы грамы ды грамы,
На парозе лівень.
Кум заскочыў да кумы,да кумы-
Кумцы палахліва.
Вось там піць жа, да няма
Ні ў станку, ні ў клеці,
Кума клікае кума
Да стала прысесці.
Ой,сядай,сядай,кумочак,
Побач з кумкаю ў куточак,
Тут і чарка, і гурок,
Выпей, любы галубок.
А што ж кума за кумочка
Ды мядухі ні глыточка,
А што ж гэта за кума,
Каб не выпіла сама.
Тут гуляці не гуляй,не гуляй,
Хлопча нежанаты,
Кумку як не забаўляй, забаўляй -
Будзеш вінаваты.
Разрумяніла віно,
Кроў разваражыла,
Кума з кумкаю яно
Ў роях закружыла.
Не глядзі ў вакно, любенькі,
Прытуліся да паненкі.
Я дзяўчына- весялуха,
Адпушчу, як стане суха.
Хай жа льецца дождж з вядзерца,
Прытулю куму да сэрца,
А далей відно што будзе,
Як пра чарку не забудзем.
За сядзібай перуны,перуны,
Звукі-перагукі,
А ні страху, не віны, не віны
Ні ў кума ,ні ў кумкі.
Занавешана вакно,
Смех не заціхае,
І віно, і не віно,
А любоў ліхая.