1. А ў полі дуб зялёны,
ніхто ж яго не зламаў.
Пад тым дубам зеляненькім
хлопец дзеўку абдымаў.
2. Абдымаў ён, цалаваў ён,
Пакуль з розуму не звёў
Сеў на каня і паехаў
А дзяўчыну пакінуў
3. Аставайся, маладзенька,
Заставайся ты адна.
Не адна я застаюся,
Як у полі каліна.
4. А у полі дуб зялёны,
Ніхто ж яго не зламаў.
Пад тым дубам зеляненькім
Дзеўку вецер абдымаў.