1.Вецер сцеле ў лузе туманы,
Гушкае рамонкаў белых сны,
Спелы сенакос, зіхаценне рос,
Ты і я на ўсёй зямлі адны,
Спелы сенакос, зіхаценне рос,
Ты і я на ўсёй зямлі адны.
ПРЫПЕЎ:
Ветрам лугавым шапчу,
Шляхам векавым лячу,
Голубам зажураным да цябе лячу,
Кожны міг зямны з лета да вясны
Я з табой заўсёды быць хачу,
Кожны міг зямны з лета да вясны
Я з табой заўсёды быць хачу.
2.Травы на няскошанай мяжы,
Вецер ветрык летні калышы.
Я любоў твая, ты любоў мая,
А нікому толькі не кажы,
Я любоў твая, ты любоў мая,
А нікому толькі не кажы.
3.Колькі мне на белым свеце жыць,
Мне цябе усёй душой любіць,
Бо няма радней і няма мілей,
Бо не ў сілах я цябе забыць,
Бо няма радней і няма мілей,
Бо не ў сілах я цябе забыць.