1.Гараць на ўзлеску першыя суніцы
Жывым дарункам сонца і зямлі.
І ззяюць промні ў сэрцах таямніцай,
Цяплом душы, што мне далі.
ПРЫПЕЎ:
Дзень добры, родныя мясціны.
Ля рэчкі ціхай упаду,
Дзе вочы незабудак сініх
Палоняць травы і ваду.
2.Шапоча мякка цеплы лес гасціны,
А побач хвалі стройнай збажыны.
Спяваю песню радасцю нястрымнай,
Граю ў ражок берасцяны.
3.Я глажу косы юнае бярозы,
Нібы ў дзяцінства зазірну ізноў.
І толькі думка сумная трывожыць:
Ўжо не вярнуць мне тых гадоў.