Ехаў Ясь на кані,
Кася воду брала,
Заглядзелася на Яся,
Яго чаравала.
- Касенька ты мая,
Напаі каня.
- Я каня паіць не буду,
Бо я жонка не твая.
- Хоць ты не жонка,
Але ж каханка.
Напаі мне коніка,
Бо яму так жарка.
Конь воду п'е, п'е,
Ножкаю б'е, б'е.
- Уцякай, Касенька,
Бо цябе заб'е.
- Хай забівае,
Хай абкусае.
Я не буду уцякаць,
Буду я цябе кахаць.
Ехаў Ясь на кані,
Кася воду брала,
Заглядзелася на Яся,
Яго чаравала.