1. Сонейка зайшло, развіталася
І маці ў дачкі запыталася:
- Ці гатова ты, мая дочачка,
Да шлюбу-вянца, да вяселейка?
ПРЫПЕЎ:
Замуж выйсці – трэба знаць,
Любая дачушка, -
Позна легчы, рана ўстаць,
Быць нястомная птушкай.
2. Мала мець пасаг – куфар залаты
Дываноў льняных, што наткала ты.
Мала на ручнік вышываны стаць
І пярстёначак з любым абмяняць.
3. Мала вэлюм свой беленькі надзець,
На пачэсны кут з нарачоным сесць.
Мала ручнічок свату падарыць,
Дружкаў ля сябе побач пасадзіць.