1.Шмат дзяўчат наўкол прыгожых,
З іх любую выбраць можна.
Але хлопцам так карціць,
Каб чужую палюбіць.
Хто узяў з Масквы дзяўчыну,
А хто з Мінску палавіну.
Я ў Дарогах ажаніўся,
Далібог, не памыліўся. Эх!
ПРИПЕВ:
Кожны зяць любіць ўзяць,
Дык на тое ён і зяць.
Калі выдалі дзяўчыну,
Трэба зяця шанаваць.
Мінскі зяць, слуцкі зяць,
Нават зяць маскоўскі.
Эх, жаніх не бяда,
Зяць старадарожскі.
2. Любіць зяць з цясцём сустрэцца,
Любіць крыху падагрэцца.
І каб жонку не злаваць
У тайне чарачку падняць.
Патакае цешча зяцю,
Не скажы – другая маці.
Як нагоніць стравы боскай –
Паднясе старадарожскай!
3. Цешча нешта знае з чараў,
Зяць – бязкрыўдная ахвяра.
Непазнанай нейкай сілай
Да дачкі прываражыла.
Не шукае зяць прыгодаў,
Ён да цешчы з падыходам,
Не памогуць тыя чары –
Пераходзім на даляры.
А як скончылісь даляры –
Мы на еўра перайшлі.