Ой ты, вецер, зашумі, зашумі,
Просіць хлопец: абдымі, абдымі.
Ці я ж вінавата, што правёў да хаты
І гатовы завітаць да мяне у сваты.
Ты каханы любы мой, любы мой, любы мой,
Песня льецца за ракой, за ракой, за ракой.
Кліча мяне маці: трэба працаваці,
А душа мая гарыць, хоча пагуляці.
Сэрца б'ецца гарачэй, гарачэй, гарачэй.
Я зраблю усё хутчэй, ўсё хутчэй, ўсё хутчэй.
Есці згатавала, ў хаце ўсё прыбрала,
Ля ваконца вечарком любага чакала.
Вецер вербу абдымаў, абдымаў, абдымаў,
Хлопец дзеўку цалаваў, цалаваў, цалаваў.
Ясны маладзік узышоў да рання,
Мілаваліся яны да самага світання.