Бяседа (Ансамбль) Ой, у полі азярэчка минус

00:00 / 03:20
Loading
Скачать
0
664
Тональность
0.0
+
Темп, %
0.0
+
Тип: мастер
Свойства файла: 7,6 Мб 320 кбит/с
Загружено: 240660 @ 25.07.22
Минусовка Сергея Протасевича
Текст песни «Ой, у полі азярэчка»
  
1.Ой, у полі ды азярэчка,
Там плавала ды ведзярэчка.
Сасновы клёпкі, дубова дзенца,
Не цурайся, ды маё сэрца.

2.Яно плавала, плавала
Тры дзянёчкі да і з вадою.
“Выйдзі, дзяўчына, выйдзі, рыбчына,
Пагаворым да мы з табою”.

3.”Ох, і рада б я выхадзіці,
З табой рэчы гаварыці.
Край мяне маці палажыла спаці,
Я й баюся да разбудзіці.

4.А ты хлопец маладзенькі,
Ў цябе конік вараненькі.
Сядлай коня, з'яджай з двора,
Ты не мой, а я не твая”.

5.Хлопец коніка сядлае,
З канём рэчы размаўляе:
“Рыссю, мой косю, рыссю, вароны,
Аж да сіняга Дунаю”.

6.Каля сіняга Дунаю
Стану я дай падумаю,
Ці мне ўтапіцца, ці з канём біцца,
Ці назад павараціцца.

7.Я ўтапіцца - не ўтаплюся,
І з конікам не заб'юся.
Бывай, дзяўчына, бывай, рыбчына,
Больш да цябе не вярнуся.

8.Ой, у полі ды азярэчка,
Там плавала ды ведзярэчка.
Сасновы клёпкі, дубова дзенца,
Не цурайся ды маё сэрца,
Текст добавлен: 240660
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.