Як хацела мяне маць
Ды за першага аддаць.
А той первы, первы да неверны,
Ой, не аддай мяне маць.
Як хацела мяне маць
Ды за другога аддаць.
А той другі ходзіць да падругі,
Ой, не аддай мяне маць.
Як хацела мяне маць
Ды за трэцяга аддаць.
А той трэці як у полі вецер,
Ой, не аддай мяне маць.
Як хацела мяне маць
За чацвёртага аддаць.
А чацвёрты ні жывы, ні мёртвы,
Ой, не аддай мяне маць.
Як хацела мяне маць
Ды за пятага аддаць.
А той пяты - п'яніца пракляты,
Ой, не аддай мяне маць.
Як хацела мяне маць
Ды за шостага аддаць.
А той шосты малы, недарослы,
Ой, не аддай мяне маць.
Як хацела мяне маць
Ды за сёмага аддаць.
А той сёмы вясёлы ды прыгожы,
Ён не схацеў мяне ўзяць.