1. Ах ты, лазенька- сяброўка,
Радасць сэрдцу і вачам.
Хто цябе прыдумаў толькі,
Міг шчаслівы дорыш нам.
Каб жыцце, як сад квітнела
І спявала салаўём,
Ты лячы душу і цела,
Сагравай жывым цяплом,
Ты лячы душу і цела,
Сагравай жывым цяплом.
Прыпеў
Ой, парыльшчык – маладзец,
Толькі духу - не ўсядзець.
Так уцешыў ты сяброў,
Хоць ляці з палка далоў.
Спрытны венік у руках
Кружыць лёгка, нібы птах,
Целу моцы прыдае,
Як махне – душа пяе.
2. Лазня - лета, лазня – сонца,
Лазня - лепш за пляж марскі,
Адпачыць ад спраў бясконцых
Мы імчымся напрасткі.
Тут вясёлы смех і жарты,
І гісторый прыгажосць,
Піва з рыбкай і гарбата,
Дзе ж яшчэ такое ёсць?
Піва з рыбкай і гарбата,
Дзе ж яшчэ такое ёсць?
3. Як у храм святы у лазню
Грэх вялікі не прыйсці.
Хто не быў у ёй ні разу -
Страціў шмат чаго ў жыцці.
Душ халодны лашчыць цела,
Аж агнём яно гарыць.
Адпачылі як хацелі,
З лёгкай параю, сябры!
Адпачылі як хацелі,
З лёгкай параю, сябры!