Не за вочы чорныя
Словы Адама Русака
Музыка Юрыя Семянякі
Ціха растрывожыла
Думкаю-бяссонніцай
Вечна неспакойная
Ты, любоў мая.
Не за вочы чорныя,
Не за бровы смуглыя,
А за сэрца шчырае
Палюбіла я.
Знаю, не праложаны
Мне дарогі роўныя,
Кветкамі не сцелюцца
Сцежкі у жыцці.
Пушчамі глыбокімі,
Горамі высокімі,
Рук не разнімаючы,
Нам з табой ісці.
Засвяціся яснаю,
Светлаю нязгаснаю,
Зоркаю шчасліваю,
Ты, любоў мая.
Не за вочы чорныя,
Не за бровы смуглыя,
А за сэрца шчырае
Палюбіла я.