Куточак зямлі, дзе бярозкі шумяць,
Дзе ясныя зоркі ў азёры глядзяць,
Дзе клёкат бусліны нам песняй гучыць,
Куточак зямлі, як цябе не любіць?
Мы лёсам адзіным с табою жывём,
Ласкава цябе Беларуссю завём.
Рамонкавы луг, у палях каласы,
Вярба над ракой і грыбныя лясы.
Куточак зямлі, дзе пяюць салаўі,
Куточак зямлі, дзе грымелі баі,
Мы лёсам адзіным з табою жывём.
Ласкава цябе Беларуссю завём.
Куточак зямлі, дзе цымбалы пяюць,
Дзе людзі гасцінныя мірна жывуць,
Дзе праца згуртоўвае нас і радніць,
Куточак зямлі, як цябе не любіць?
Куточак зямлі, на якой мы жывём,
Ласкава цябе Беларуссю завём.