Гаю мой, не кліч пад каліны цвет,
Да крынічных вод, светлых, як вясна.
Там яе няма, паляцела ў свет,
Наша рэчанька высахла да дна.
Паляцела ў свет, русакосая,
Стан рабінавы, вочы – сінь азёр,
Не спяе ўжо мне мілым голасам
Пра дзівосны край у зіхценні зор.
Пройгрыш.
Гаю мой, не кліч на шчаслівы смех,
Касавіцаю весела ў лугах.
Там яе няма, паляцела ў свет,
Наш мядовы луг палыном прапах.
Мадуляцыя.
Гаю мой, не кліч пад каліны цвет,
Да крынічных вод, светлых, як вясна.
Там яе няма, паляцела ў свет,
Наша рэчанька высахла да дна.