1.Цякла рэчка пад масточкам, залатыя хвалі
А дзяўчаты беражочкам кветачкі збіралі
ішоу хлопец праз масточак-вельмі разгубіўся
Як зірнуў на чарнаброву і ў ваду зваліўся
Прыпеў -2 разы
Ой, ей, ого-го, што з хлапчынай будзе
Засмяюць усе яго, як пазнаюць людзі
2.А дзяўчына чарнаброва спрыту не займала
Хлопца прама за сарочку-i ўратавала
Хлопец вельмі падзівіўся на такі ратунак
Але ўраз не разгубіўся— nросіць пацалунак
Прыпеў — 2 разы
З.Яна бачыць — ён гарыць полымем як свечка
I каб трошкі астудзіць, зноў спіхнула ў рэчку
Буль, буль, буль, буль, буль, зашумелі хвалі
Нават жабы пад масточкам у ладкі запляскалі
Прыпеу -1 раз, проигрыш
4.3 той пары прайшло шчасліва некалькі гадочкаў
Возіць сына чарнаброва, ён кветачку дочку
Кажа бацька “Ваша маці так мяне любіла
Што калісці ў гэтым месцы ледзь не утапіла!"
Прыпеў—1 раз, пройгрыш.
Паўт. 1 куплета
Прыпеў — 2 разы
Ой, ей, ого-го,залатыя хвалі
А дзяўчаты беражочкам кветачкі збіралі