Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына;
Паміж сваі і ужакоў яна нам ласкай матчынай.
Аб ёй мне баюць казкі-сны, вясеннія праталіны
I лесу шэлест верасны, i ў полі дуб апалены.
Аб ёй мне будзіць успамін на ліпе бусел клёкатам
I той стары амшалы тын, што лёг ля вёсак покатам.
Аб ёй мне баюць казкі-сны, вясеннія праталіны
I шэлест лесу верасны, i ў полі дуб апалены.
I тое нуднае ягнят бляянне-зоў на пасьбішчы,
I крык вароніных грамад на могілкавым кладбішчы.
Жыве з ёй дум маіх сям'я
I сніць з ёй сны нязводныя...
Завецца ж спадчына мая ўсяго старонкай роднаю.
Жыве з ёй дум маіх сям'я
I сніць з ёй сны нязводныя...
Завецца ж спадчына мая ўсяго старонкай роднаю.